Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2016

Больш за 500 выданняў прэзентуе Беларусь на Еўрапейскай міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Астане

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 выданняў прэзентуе Беларусь на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Астане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч.

Як адзначыў Уладзімір Андрыевіч, на выстаўцы прэзентаваны ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў Беларусі. У тым ліку краіназнаўчая, дзіцячая, вучэбная і гэтак далей. Паводле слоў дырэктара выдавецтва, беларуская экспазіцыя выклікае інтарэс у наведвальнікаў, асабліва ў маладых людзей.

Кнігі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" былі прэзентаваны на цэнтральнай пляцоўцы пасля ўрачыстага адкрыцця выстаўкі 9 лістапада. Гэта такія выданні, як "Беларусь. Краіна і людзі", "Беларусь Алімпійская", "Мастацтва суверэннай Беларусі", "Беларускія народныя музычныя інструменты" і іншыя.

У беларускую экспазіцыю ўвайшлі таксама кнігі такіх выдавецтваў, як "Вышэйшая школа", "Мастацкая літаратура" і некаторыя іншыя.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прыняў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, адкрыла кніжны форум дзяржаўны сакратар Казахстана Гульшара Абдыкалікава. Яна пабывала і на беларускай экспазіцыі, азнаёмілася з прадстаўленымі там выданнямі.

Еўразійская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе прадаўжацца па 12 лістапада. Яе заснавальнікам, арганізатарам выступае выдавецтва "Фаліянт". Гэта буйнейшае культурна-асветнае мерапрыемства ў еўразійскай прасторы, якое праходзіць напярэдадні 25-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан і аб'яднае на адной вялікай інтэлектуальнай пляцоўцы выдавецкія, навукова-адукацыйныя і паліграфічныя кампаніі краін СНД, Еўропы і Азіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі