Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Feb 2015

Больш за 30 кафэ і рэстаранаў Мінска прымуць удзел у Тыдні беларускай кухні

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тыдні беларускай кухні, які пройдзе ў Мінску з 16 па 22 лютага, прыме ўдзел 31 аб'ект грамадскага харчавання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У час Тыдня беларускай кухні кафэ і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам паспытаць селядцовыя грэнкі коштам Br35 тыс., боршч па-віленску за Br25 тыс., рыбу пад смятанным соусам з прыпушчанай агароднінай (Br65 тыс.), свіны кумпяк у слівавым соусе з бульбяным пюрэ (Br85 тыс.) і кісель з журавін (Br15 тыс.).

Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў Мінску па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання беларускіх повараў "Суполка кухараў". Згодна з правіламі акцыі, усе яе ўдзельнікі павінны прытрымлівацца адзіных цэн і рэцэптуры. Папярэднія Тыдні беларускай кухні прайшлі ў сталіцы ў верасні і снежні 2013 года, а таксама ў лютым-сакавіку, жніўні і лістападзе 2014-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі