Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2013

Білеты на матчы ЧС па хакею ў Мінску будуць прадаваць з верасня гэтага года па 25 мая 2014 года

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены парадак і ўмовы рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакею з шайбай 2014 года ў Мінску, а таксама іх выкарыстання замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства для ажыццяўлення ўезду ў Беларусь, выезду з Беларусі і часовага знаходжання на тэрыторыі краіны з 25 красавіка па 31 мая 2014 года. Палажэнне аб парадку рэалізацыі білетаў зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 20 верасня 2013 года нумар 829 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 года нумар 28", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Устаноўлена, што рэалізацыя білетаў будзе ажыццяўляцца з верасня 2013 года па 25 мая 2014 года. Білет дае права на наведванне названага ў білеце матчу чэмпіянату. Па аднаму білету, копіі электроннага білета або сертыфікату (форма знешняга прадстаўлення электроннага пакета білетаў на папяровым носьбіце) дапускаецца аднаразова ўезд у Беларусь толькі аднаго замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства.

Пры ўездзе ў Беларусь і выездзе з Беларусі замежны грамадзянін абавязаны ў пункце прапуску праз дзяржаўную граніцу прад'явіць сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, білет, копію электроннага білета або сертыфікат на матчы чэмпіянату для іх праверкі.

У адпаведнасці з пастановай партнёрам чэмпіянату і іншым юрыдычным асобам прадастаўлена права праводзіць латарэі, конкурсы, гульні і іншыя мерапрыемствы з прадастаўленнем білетаў у якасці прызоў, а таксама аказваць іншыя паслугі з прадастаўленнем білетаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у адпаведнасці з дагаворам на набыццё білетаў, заключаным з білетным аператарам.

Асаблівасці рэалізацыі білетаў на асобныя матчы чэмпіянату, якія не супярэчаць заканадаўству, могуць устанаўлівацца дагаворам паміж дырэкцыяй і білетным аператарам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі