Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Снж 2017

Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў

Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле даных на 18 снежня, бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў. Штодзень на тэрыторыю краіны прыбываюць ад 1 да 1,5 тыс. замежных грамадзян у рамках бязвізавага рэжыму. Абсалютная большасць з іх прытрымліваюцца ўстаноўленых тэрмінаў бязвізавага знаходжання. У выпадку неабходнасці, вядома, звяртаюцца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі за прадаўжэннем тэрміну", - сказаў Аляксей Бягун. Ён таксама дадаў, што вопыт дзеяння бязвізавага рэжыму, хутчэй за ўсё, знойдзе свой працяг у іншым заканадаўчым акце па гэтым пытанні.

Прадстаўнік МУС падкрэсліў, што дзяржорганамі падрыхтаваны законапраект аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. "Ён мае характар кропкавай карэкціроўкі закона аб прававым становішчы іншаземцаў. Накіраваны на далейшае замацаванне магчымасці ўезду і знаходжання на тэрыторыі Беларусі высокакваліфікаваных спецыялістаў, у якіх маюць патрэбу пэўныя галіны эканомікі, а таксама на дадатковае пашырэнне асноўных правоў і свабод іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі, вядома, у рамках нацыянальнага рэжыму знаходжання", - расказаў Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, будзе скарочаны цэнз аседласці для высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прыцягваюцца суб'ектамі гаспадарання, у рамках атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне. Таксама разглядаецца пытанне аб фінансавай кампенсацыі пэўнай катэгорыі асоб, якія ўяўляюць інтарэс для эканомікі Беларусі.

Акрамя таго, МУС у 2018 годзе плануе рэалізаваць шэраг адміністрацыйных працэдур у адносінах да іншаземцаў у электронным выглядзе. "Таксама плануецца развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва, у першую чаргу, з Расіяй, а таксама з ЕС у выніку таго, што пагадненне аб дапамозе Беларусі ў галіне барацьбы з незаконнай міграцыяй падпісана ўжо і ўступае ў сілу ў бягучым годзе. Таму ў нас будзе цэлы пласт мерапрыемстваў не толькі па барацьбе з нелегальнай міграцыяй, а таксама па рэгуляванні міграцыйных патокаў, - адзначыў Аляксей Бягун. - Акрамя таго, мы будзем рыхтаваць праект нацыянальнай канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Беларусі".

Ён заўважыў, што Беларусь сутыкаецца з даволі вялікай колькасцю іншаземцаў, якія ўязджаюць, - гэта больш як 4 млн за 11 месяцаў бягучага года. Але колькасць асоб, якія парушаюць заканадаўства, з кожным годам змяншаецца - інфармацыйная работа прыносіць свае вынікі. "Можна канстатаваць, што міграцыйная сітуацыя ў Беларусі застаецца кіруемай. У нас няма значных выклікаў і пагроз, якія былі ў 2014 і 2015 гадах, і няма такой вялікай хвалі міграцыі, як у Еўрапейскім саюзе", - сказаў Аляксей Бягун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі