Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Jun 2015

Бязвізавы ўезд у Белавежскую пушчу пачне дзейнічаць 12 чэрвеня

11 чэрвеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Бязвізавы ўезд у Белавежскую пушчу пачне дзейнічаць 12 чэрвеня. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

"Механізм бязвізавага ўезду на тэрыторыю Белавежскай пушчы праз пагранпераход "Пярэраў - Белавежа" для замежных грамадзян пачне дзейнічаць 12 чэрвеня", - расказаў Вадзім Кармазін.

Указам нумар 115 устаноўлена, што замежныя грамадзяне, якія жадаюць наведаць нацыянальны парк "Белавежская пушча", змогуць знаходзіцца на тэрыторыі парку без віз тэрмінам да трох дзён, пастановай Савета Міністраў зацверджана форма пропуску. "Разам з калегамі з Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Дзяржпагранкамітэта, МУС мы стараліся выпрацаваць спрошчаны механізм, а не вынаходзіць працэдуру, аналагічную па затраце часу і сіл на атрыманне той жа візы. У выніку быў зацверджаны пропуск, які дае права на наведванне Белавежскай пушчы, разам з гэтым для турыстаў прапісаны некаторыя нормы, паколькі гэта ўсё ж такі сур'ёзны аб'ект, запаведная зона", - адзначыў Вадзім Кармазін.

Пропуск для бязвізавага наведвання будзе высылацца пры запаўненні формы на сайце нацпарку на пазначаную электронную скрыню турысту. Для перасячэння граніцы турысту пры сабе трэба мець пашпарт, пропуск, медстрахоўку.

"Права бязвізавага ўезду распаўсюджваецца менавіта на тэрыторыю Белавежскай пушчы, і турыст павінен разумець, што ён не можа пакідаць межы нацпарку", - дадаў Вадзім Кармазін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі