Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2016

Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2017"

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2017", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Афіцыйны беларускі прадстаўнік на "Еўрабачанні-2017" будзе вызначаны ў час транляцыі фіналу нацыянальнага адбору шляхам галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы, па класічнай формуле 50х50. Фіналістаў да гэтага выбера прафесійнае журы ў час адкрытага праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў адбору.

Палажэнне аб правядзенні беларускага адбору сёння адобрылі члены пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсаў "Еўрабачанне". Пасяджэнне камітэта пад старшынствам міністра культуры Барыса Святлова адбылося ў Белтэлерадыёкампаніі.

Зацверджанае аргкамітэтам палажэнне аб правядзенні адборачнага тура будзе размешчана 4 лістапада на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі. Гэта дата лічыцца стартам для прыёму заявак.

Арганізацыю адбору на "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Конкурс "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў Кіеве (Украіна). Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 мая, фінал назначаны на 13 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі