Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2017

"Белавія" разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.

Ён пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў Мінску прайшлі перагаворы з дэлегацыяй Міжнароднага аэрапорта Херсон, у час якіх абмяркоўвалася пытанне адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск. "Пытанне адкрыцця такога рэйса абмяркоўваецца. Прапанова цікавая, але ўсё залежыць ад умоў, якія прадаставіць нам украінскі бок", - адзначыў Ігар Чаргінец.

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці беларускай авіякампаніі растлумачыў, што для ацэнкі эканамічнай мэтазгоднасці выканання рэгулярных палётаў паміж Мінскам і Херсонам і разліку кошту рэйса і тарыфаў "Белавія" запытала інфармацыю па стаўках пошлін на наземнае і аэрапортавае абслугоўванне ў аэрапорце Херсон, а таксама магчымыя прэферэнцыі на гэтыя паслугі.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі