Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2016

"Белавія" пачне лятаць з Мінска ў Палангу з 19 чэрвеня

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" і мэрыя літоўскай Палангі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у адпаведнасці з якім "Белавія" запускае прамы рэйс з Мінска ў Палангу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Рэйсы будуць выконвацца з 19 чэрвеня па 4 верасня 2016 года па нядзелях. Вылет з беларускай сталіцы ў 10.15, з Палангі - у 12.10 па мясцовым часе. Час палёту складзе 1 гадзіну 10 мінут. Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing 737-500.

"Кошт пералёту Мінск - Паланга складзе з усімі зборамі ад 55 еўра, а туды-назад - ад 99 еўра", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.

Паланга стане другім пасля Вільнюса літоўскім напрамкам авіякампаніі. Пасажыры, якія прыляцелі з Палангі, у Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць карыстацца стыкоўкамі з іншымі рэйсамі беларускага перавозчыка для палётаў у Казахстан, Грузію, Расію і Украіну.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з'яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - членам Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі