Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2015

Беларусы заваявалі медалі выдатніка на WorldSkills Competition у Сан-Паўлу

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі медалі выдатніка на 43-м чэмпіянаце свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills Competition-2015. Цырымонія закрыцця чэмпіянату адбылася 16 жніўня ў бразільскім Сан-Паўлу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Беларусі.

На цырымоніі былі аб'яўлены вынікі спаборніцтваў і пераможцы па 50 кампетэнцыях. Беларуская зборная ў складзе 17 чалавек спаборнічала па 15 кампетэнцыях (аўтамабільныя тэхналогіі, мехатроніка, фрэзерныя і такарныя работы на станках з праграмным кіраваннем, мабільная робататэхніка, электроніка, кабельная сістэма інфармацыйнай сеткі, цырульніцкая справа, рэстаранны сэрвіс і інш.), аднак сапернікі аказаліся мацнейшымі. Пры гэтым усе ўдзельнікі чэмпіянату, якія набралі 500 і больш балаў, але не былі ўзнагароджаны залатым, сярэбраным або бронзавым медалём, атрымалі медалі выдатнікаў. Сярод беларусаў медаля выдатнікаў удастоены Алеся Назарава па кампетэнцыі "Цырульніцкае майстэрства" (516 балаў) і Вольга Закрэўская па кампетэнцыі "Дызайн адзення" (515). Таксама Алесі Назаравай уручылі медаль Вest of Nation, што даюць аднаму канкурсанту з кожнай краіны, які набраў найбольшую колькасць балаў унутры сваёй каманды. Яшчэ адзін медаль уручаны тэхнічнаму дэлегату WorldSkills Belarus Вользе Дзехцярэнка за выкананне ролі прэзідэнта журы па намінацыі "Візуальны мерчандайзінг".

Спаборніцтвы 43-га чэмпіянату свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills Competition праводзіліся ў адным з буйных цэнтраў Сан-Паўлу (Бразілія) - канцэртна-забаўляльным комплексе Anhembi Park агульнай плошчай 213 тыс. кв.м. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 1192 канкурсанты з 59 краін па 50 кампетэнцыях, 1144 эксперты з 70 краін, 301 перакладчык, 800 валанцёраў.

Беларусь упершыню прыняла ўдзел у прэстыжным міжнародным конкурсе пасля ўступлення ў міжнародную асацыяцыю WorldSkills у студзені 2014 года. Цяпер у руху WorldSkills удзельнічаюць 74 краіны, уключаючы такія вядучыя эканомікі свету, як Германія, Францыя, Кітай, Рэспубліка Карэя, ЗША, Канада, Бразілія, Расія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі