Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Стд 2016

Беларускія хакеісты з перамогі над Швейцарыяй стартавалі на Калядным турніры ў Мінску

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты з перамогі над Швейцарыяй стартавалі на XII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Матч на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" завяршыўся з лікам 9:7 (4:1, 3:1, 2:5), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары турніру з першых мінут сустрэчы кантралявалі ход падзей на пляцоўцы і ўжо ў дэбюце змаглі адкрыць лік пасля выдалення ў гасцей. Аўтарам першай шайбы хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі стаў Павел Белы, які выкарыстаў пры ўзяцці варот дакладную перадачу Аляксандра Лукашэнкі. Менш як праз мінуту перавагу гаспадары турніру павялічылі - 2:0, але на 5-й мін. Крыстаф Балмер адыграў адну шайбу. У сярэдзіне перыяду гаспадары турніру, намаганнямі Алега Шафаранкі і Вячаслава Лісічкіна, яшчэ двойчы паразілі вароты саперніка - 4:1.

Беларускія хакеісты з перамогі над Швейцарыяй стартавалі на Калядным турніры ў МінскуУ другім перыядзе каманды амаль дзесяць мінут не маглі вызначыцца закінутымі шайбамі. Аднак на 30-й мін. беларусы на працягу 27 секунд двойчы паразілі вароты сапернікаў. Праз восем мінут Павел Белы закінуў сваю другую шайбу з перадач Андрэя Асташэвіча і Аляксандра Лукашэнкі.

Заключныя дваццаць мінут гульні таксама былі багатымі на закінутыя шайбы. Адзін з вядучых форвардаў хакейнай дружыны Прэзідэнта Беларусі Андрэй Асташэвіч павялічыў перавагу васьміразовых пераможцаў турніру - 8:2. Госці змаглі скараціць адставанне ў ліку, тройчы засмуціўшы галкіпера беларусаў Сяргея Шабанава - 5:8. Але на 52-й мінуце Павел Белы ўдачна згуляў на пятачку каля варот апанентаў, аформіўшы хет-трык - 9:5. Альпійская дружына змагла яшчэ двойчы забіць, зраўнаваць лік ёй не ўдалося - 7:9.

Беларускія хакеісты з перамогі над Швейцарыяй стартавалі на Калядным турніры ў МінскуНа рахунку Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай сустрэчы чатыры галявыя перадачы. Кіраўнік дзяржавы таксама выканаў буліт, але яго кідок парыраваў варатар Марцін Крыстэн.

Лепшымі ігракамі праведзенай сустрэчы прызнаны: Павел Белы (Беларусь) і Крысціян Шустэр (Швейцарыя).

У першы дзень XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі адбыліся і іншыя сустрэчы. У групе А славакі не пакінулі шанцаў на поспех хакеістам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, атрымаўшы перамогу 14:3. У групе В Швецыя была мацнейшай за каманду Расіі 8:1, Фінляндыя абыграла Германію 7:3.

Беларускія хакеісты з перамогі над Швейцарыяй стартавалі на Калядным турніры ў МінскуТурнірную табліцу пасля першага тура ў групе А ўзначальвае Славакія - 2 ачкі (1 матч), Беларусь - 2 (1), Швейцарыя - 0 (1), ААЭ - 0 (1). У квартэце В лідзіруе Швецыя - 2 ачкі (1 матч), Фінляндыя - 2 (1), Германія - 0 (1), Расія - 0 (1).

5 студзеня на "Чыжоўка-Арэне" згуляюць:

Швецыя - Фінляндыя. 13.00 (малая арэна),

Швейцарыя - ААЭ. 14.00 (вялікая арэна),

Германія - Расія. 17.00 (малая арэна),

Беларусь - Славакія. 19.00 (вялікая арэна).

У трэцім туры папярэдняга этапу турніру, 6 студзеня, сустрэнуцца:

Германія - Швецыя. 14.00 (малая арэна),

Славакія - Швейцарыя. 14.00 (вялікая арэна),

Расія - Фінляндыя. 19.00 (малая арэна),

ААЭ - Беларусь. 19.00 (вялікая арэна).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзавыя ўзнагароды (пачатак у 13.00), пераможцы пазмагаюцца ў рашаючым паядынку за галоўны прыз (пачатак у 19.00). Абедзве медальныя сустрэчы адбудуцца на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны".

У мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015). У рашаючым матчы мінулага турніру расіяне перамаглі беларусаў з лікам 2:0, у гульні за бронзу фінскія хакеісты ўзялі верх над камандай Славакіі - 8:6.

Арганізатарамі турніру традыцыйна з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі