Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2018

Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выніку жараб'ёўкі, праведзенай сёння ў Лондане, гаспадаром маючага адбыцца матчу стала зборная Беларусі. Сустрэча пройдзе 21-22 красавіка ў Мінску.

Беларускія і славацкія тэнісісткі ў ліпені 2004 года сустракаліся ў Браціславе на гэтай жа стадыі Кубка Федэрацыі, і тады гаспадыні былі мацнейшымі - 4:0. У сусветным камандным рэйтынгу зборная Беларусі займае цяпер 4-е месца, Славакія знаходзіцца на 11-й пазіцыі.

На старце сезона беларускі ўступілі ў мінулыя выхадныя на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" камандзе Германіі з лікам 2:3. Славачкі прымалі расіянак і дабіліся перамогі - 4:1.

Таксама 21 і 22 красавіка вызначацца ўдзельнікі фінальнага матчу Кубка Федэрацыі-2018. Зборная Германіі прыме на сваёй пляцоўцы саперніц з Чэхіі, французскія тэнісісткі ў сябе дома будуць сапернічаць з дзеючай уладальніцай трафея - камандай ЗША. У мінулым годзе амерыканкі адолелі ў вырашальным матчы беларусак - 3:2. Фінал цяперашняга розыгрышу адбудзецца 10-11 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі