Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Врс 2014

Беларускія спартсмены заваявалі тры ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні-2016

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены на двух чэмпіянатах свету, што завяршыліся 21 верасня, заваявалі тры ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Два алімпійскія пропускі ў актыве стралкоў Юрыя Шчарбацэвіча і Віталя Бубновіча, якія сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў на сусветным першынстве ў іспанскай Гранадзе.

Яшчэ адна пуцёўка ў актыве беларускай яхтсменкі Таццяны Драздоўскай, якая выканала кваліфікацыйны нарматыў у класе яхт "Лазер-Радыял" на чэмпіянаце свету ў іспанскім Сантандэры. Астатнія беларускія спартсмены: Настасся Валькевіч, Арцём Джавадаў, Мікіта Цыркун (клас яхт - "RS:Х"), экіпаж Павел Фінаеў / Максім Бялькевіч ("470") - не трапілі ў лік уладальнікаў алімпійскіх ліцэнзій у парусным спорце.

У хуткім часе ў барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі ўступяць беларускія майстры спартыўнай гімнастыкі, якія з 3 па 12 кастрычніка прымуць удзел у чэмпіянаце свету ў кітайскім Наньніне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі