Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліс 2017

Беларускія сацыёлагі ў Год навукі вывучылі імідж прафесіі вучонага

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імідж прафесіі вучонага вывучылі беларускія сацыёлагі ў Год навукі, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Лашук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Год навукі мы з дапамогай сацыялагічнага даследавання паспрабавалі вызначыць імідж прафесіі вучонага ў грамадстве, тое, як людзі бачаць гэту прафесію, што яны ведаюць аб навуцы, у прыватнасці аб беларускай навуцы. Гэта пытанне нас вельмі цікавіць. Аб выніках пакуль паведаміць не магу, даныя толькі што атрыманы", - сказала Ірына Лашук.

Таксама ў гэтым годзе праводзілася сацыялагічнае даследаванне, якое датычыцца маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук. Сацыёлагі вывучылі іх матывацыю, устаноўкі, чаканні. "Яшчэ адно важнае пытанне, якое мы вывучалі, - статус жанчын у навуцы. Прымяняўся метад глыбіннага інтэрв'ю, мы вывучалі жанчын, якія займаюць кіруючыя пасады ў НАН Беларусі. Такое даследаванне праводзілася ўпершыню, было вельмі цікава. Тэма жанчын у навуцы заўсёды абмяркоўваецца вельмі бурна. Цяпер у нас рыхтуецца дысертацыя, таксама прысвечаная гэтаму пытанню", - адзначыла намеснік дырэктара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі