Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2017

Беларускія самбісты заваявалі 15 медалёў на маладзёжным першынстве свету

Карына Шут. Фота Міжнароднай федэрацыі самба16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія самбісты заваявалі 15 узнагарод на маладзёжным першынстве свету ў сербскім Нові-Садзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала ўзняліся беларускія самбісткі Марыя Кандрацьева (вагавая катэгорыя да 80 кг), якая ў фінальным паядынку была мацнейшай за балгарскую спартсменку Іліну Стаянаву, і Карына Шут (72 кг), якая перамагла ў вырашальнай схватцы расіянку Валерыю Бандарэнка.

Для Карыны Шут гэта трэцяе маладзёжнае першынство свету. Раней яна станавілася бронзавым і сярэбраным прызёрам. Таксама ў яе калекцыі ёсць залаты медаль чэмпіянату Еўропы па самба 2014 года.

Акрамя таго, у актыве беларускай зборнай яшчэ 6 сярэбраных і 7 бронзавых узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі