Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2018

Беларускія плыўцы Шымановіч і Цуркін перамаглі на міжнародным турніры ў Швецыі

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія плыўцы Ілья Шымановіч і Яўген Цуркін перамаглі на традыцыйным міжнародным турніры ў Стакгольме Swim Open Stockholm, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 100 м батэрфляем Яўген Цуркін паказаў рэзультат 52,37 сек і заняў першае месца. На дыстанцыі ў два разы карацейшай (50 м батэрфляем) Яўген размясціўся на чацвёртай пазіцыі, а на трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзняўся іншы беларус - Ягор Додалеў.

Паспяхова склаліся старты ў Стакгольме для Ільі Шымановіча, які заваяваў два медалі. У вырашальным заплыве на 50 м брасам беларус паказаў рэзультат - 27,31 сек. Яму ўдалося апярэдзіць літоўца Гедруса Ціценіса - 27,39 сек, які стаў другім, і бронзавага прызёра Фабіяна Швайнгеншлегля (Германія) - 27,58 сек. На дыстанцыі 100 м брасам Ілья Шымановіч заваяваў сярэбраную ўзнагароду - 1 мін 0,1 сек. Ён уступіў толькі прызёру Алімпіяды 2016 года Антону Чупкову з Расіі - 59,61 сек.

У фінале на 200 м брасам Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі, паказаўшы рэзультат 2 мін 12,89 сек, але заняў у падагульняючым пратаколе шостае месца.

У Стакгольме выступілі яшчэ 13 беларускіх плыўцоў, якія рыхтуюцца да майскага чэмпіянату Беларусі ў Брэсце і чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 1 па 12 жніўня ў шатландскім Глазга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі