Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Стд 2015

Беларускія палярнікі паднялі ў Антарктыцы сцягі Беларусі і НАН у гонар Дня беларускай навукі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія палярнікі паднялі ў Антарктыцы сцягі Беларусі і НАН у гонар Дня беларускай навукі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"У гонар прафесійнага свята ў палявым лагеры беларускай антарктычнай экспедыцыі каля гары Вячэрняя падняты сцягі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта своеасаблівы падарунак усім вучоным краіны", - адзначылі ў НАН.

"Беларускія вучоныя не навічкі ў Антарктыдзе і стараюцца зрабіць усё, каб вынікі айчынных даследаванняў у Антарктыцы былі запатрабаваны ў сусветнай навуцы і на практыцы, а наша краіна ўмацоўвала свае пазіцыі ў радах краін - удзельніц дагавора аб Антарктыцы!" - працытавалі ў прэс-службе віншаванне ад удзельнікаў 7-й беларускай антарктычнай экспедыцыі.

Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць 7-ю беларускую антарктычную экспедыцыю 2014-2015 па дзяржпраграме "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады". 20-21 снежня праведзена аперацыя, і з борта навукова-экспедыцыйнага судна "Акадэмік Фёдараў" дастаўлены на кантынент асабовы склад і грузы расійскай і беларускай антарктычнай экспедыцыі. Разгортваюцца сістэмы навуковых назіранняў, дыстанцыйныя сістэмы. Адна з галоўных задач сёмай беларускай антарктычнай экспедыцыі - работа па інжынерным абсталяванні пляцоўкі для ўстанаўлення ў 2015 годзе першых модуляў беларускай антарктычнай станцыі. Работа на кантыненце Антарктыда прадоўжыцца да сярэдзіны красавіка бягучага года. Беларускія палярнікі правядуць даследаванні па пяці навуковых напрамках, у тым ліку выканаюць работы ў інтарэсах нацыянальнай касмічнай праграмы. Члены экспедыцыі правядуць выпрабаванні новых тэхнічных сродкаў беларускіх распрацоўшчыкаў для дыстанцыйнага зандзіравання прыроднага асяроддзя.

Праект плана будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі распрацаваны ў 2012 годзе па даручэнні Савета Міністраў Беларусі, зацверджаны Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгоднены Міністэрствам фінансаў. Плануецца, што першую чаргу станцыі пабудуюць у Антарктыдзе да 2018 года. Аб'ект будзе складацца з 8-10 модуляў, аснашчаных усім неабходным для жыцця і работы палярнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі