Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2014

Беларускія гарналыжнікі засяліліся ў галоўную горную алімпійскую вёску Сочы

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда беларускіх гарналыжнікаў 3 лютага засялілася ў галоўную алімпійскую вёску горнага кластара ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пачнуцца ў Сочы 7 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі ў Сочы.

Беларусь на зімовых Гульнях-2014 прадставяць двое гарналыжнікаў - Марыя Шканава і Юрый Данілачкін. Пасля прыбыцця ў сталіцу будучай Алімпіяды гэтыя спартсмены, а таксама іх трэнеры Ёжэ Малуш і Наталля Данілачкіна атрымалі алімпійскія акрэдытацыі і адправіліся да месца пражывання. Каманда размясцілася ў гасцініцы галоўнай горнай алімпійскай вёскі, дзе ўжо пражываюць зборныя Аўстрыі, Латвіі, Украіны. Тут на працягу Гульняў, акрамя гарналыжнікаў будуць базіравацца і беларускія фрыстайлісты.

Для гасцей прызначаны двухмесныя нумары. У будынку ёсць пральня і трэнажорная зала, якія працуюць кругласутачна. На першым паверсе арганізаваны невялікі буфет. У алімпійскай сталовай прадстаўлены стравы еўрапейскай (у тым ліку італьянскай) і ўсходняй кухань. Асобны стэнд займае руская кухня, дзе асаблівай папулярнасцю карыстаецца "селядзец пад шубай". Каля кожнай стравы ёсць анатацыі на рускай і англійскай мовах, якія змяшчаюць не толькі інфармацыю аб ёй, але і аб яе энергетычнай каштоўнасці. Алімпійцы могуць дадаткова паесці фрукты і арэхі, а таксама выбраць любы напітак або сок.

Першая трэніроўка ў беларускіх майстроў горных лыж на месцы спаборніцтваў у гарналыжным цэнтры пройдзе сёння. Праз некалькі дзён да іх далучыцца і зборная Беларусі па фрыстайле. Першымі з беларусаў на месца маючых адбыцца алімпійскіх стартаў прыбылі біятланісты, якія ўжо апрабавалі трасы комплексу для спаборніцтваў па лыжных гонках і біятлоне.

Галоўная горная алімпійская вёска ўжо налічвае 300 жыхароў. У час жа Гульняў сюды заселіцца каля 3 тыс. гасцей.

Сярэдняя тэмпература паветра ў прыбярэжным кластары перадалімпійскага Сочы складае плюс 12 градусаў і мінус 9 у раёне горнай алімпійскай вёскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі