Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Sep 2017

Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод на турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя

Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод на турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод 47-га міжнароднага турніру Гран-пры на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў беларускія спартсмены не змаглі здабыць медалі вышэйшай пробы. Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі: Святлана Ламашэвіч (вагавая катэгорыя - 53 кг), Лаўра Чарашвілі (58 кг) і Раман Чытадзэ (86 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся Дзіяна Клімец, Хрысціна Федарашка (абедзве - 63 кг) і Наталля Ланько (75 кг).

Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод на турніры на прызы Аляксандра МядзведзяНа дзень раней уладальнікамі залатых узнагарод сталі: Ксенія Станкевіч (48 кг), Андрэй Бекранёў (57 кг) і Азамат Нурыкаў (65 кг). Сярэбраныя медалі на рахунку Ганны Вараб'ёвай (48 кг), Мадзіны Сідаковай (60 кг) і Ганны Садчанка (69 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала ўзнімаліся Таццяна Яроменка (48 кг), Заліна Сідакова (55 кг) і Юлія Пісарэнка (60 кг).

Удзел у турніры ў сталічным Палацы спорту прынялі больш як 200 атлетаў з 11 краін, у тым ліку з Расіі, ЗША, Ірана і Украіны. Беларускую зборную прадстаўлялі больш за 50 спартсменаў.

Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод на турніры на прызы Аляксандра МядзведзяІмянныя турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя праводзяцца ў Мінску з 1970 года. З 1994 года па рашэнні Міжнароднай федэрацыі аб'яднаных стыляў барацьбы (FILA) турніру прысвоена катэгорыя Гран-пры. Рэкорд па колькасці краін-удзельніц (47) быў устаноўлены на юбілейным, 30-м турніры ў 2000 годзе.

Аляксандр Мядзведзь тройчы (у 1964, 1968 і 1972 гадах) станавіўся алімпійскім чэмпіёнам, яшчэ сем разоў выйграваў чэмпіянаты свету. Чатыры разы Мядзведзю не было роўных у Еўропе і дзевяць разоў - у першынстве СССР. Ён прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Беларускія барцы заваявалі 15 узнагарод на турніры на прызы Аляксандра МядзведзяАрганізатарамі міжнароднага турніру Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя выступілі Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя барацьбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі