Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2018

Беларускія атлеты заваявалі шэсць узнагарод у біятлоне на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты завяршылі выступленне ў спаборніцтвах па біятлоне на XII Паралімпійскіх гульнях і заваявалі шэсць узнагарод у гэтым відзе спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залаты медаль у беларускай камандзе ўдалося заваяваць Юрыю Голубу ў катэгорыі атлетаў са слабым зрокам у гонцы на 12,5 км. Ён змог таксама стаць другім у спрынце на 7,5 км, яшчэ адно серабро ў скарбонку прынёс Дзмітрый Лобан. Тры бронзавыя медалі на рахунку жанчын: Лідзіі Графеевай, двухразовага прызёра Гульняў у Пхёнчхане, і Святланы Саханенка.

Па колькасці медалёў у біятлонным турніры Паралімпіяды беларускія спартсмены занялі чацвёртае месца - адна залатая, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. Лепш выступілі толькі страляючыя лыжнікі з Украіны - 14 медалёў, Расіі - 11 і ЗША - 7.

Беларускія паралімпійцы прадоўжаць выступленне ў Пхёнчхане ў спаборніцтвах па лыжных гонках. Завершацца зімовыя Гульні для атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі 18 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі