Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2015

Беларускія і туркменскія трансплантолагі правядуць першую сумесную аперацыю ў маі

27 сакавіка, Ашхабад /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларускія і туркменскія трансплантолагі правядуць першую сумесную аперацыю ў маі бягучага года. У Ашхабадзе падпісана рамачнае пагадненне ў галіне транспланталогіі органаў і тканак. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, падводзячы вынікі рабочага візіту беларускай дэлегацыі ў Туркменістан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў час візіту разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, спорту, культуры. Так, абмяркоўваліся прапановы па пастаўцы лекавых прэпаратаў. Размова ішла і аб стварэнні сумесных фармакалагічных вытворчасцей. Да канца года будзе падрыхтавана пагадненне ў галіне медыцыны і фармакалогіі.

Анатоль Калінін акцэнтаваў увагу на навуковым супрацоўніцтве, якое дынамічна развіваецца. Ён станоўча ацаніў вынікі сумеснай дзейнасці ў галіне сельскай гаспадаркі (размова ідзе аб распрацоўцы новых гібрыдаў раслін, селекцыйнай рабоце).

Што датычыцца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, то ў бліжэйшыя месяцы плануецца правядзенне ў Ашхабадзе выстаўкі-кірмашу, на якой будуць прадстаўлены дасягненні Беларусі ў адукацыі. У бягучым годзе пройдуць дні культуры Беларусі ў Ашхабадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі