Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліс 2017

Беларускія і літоўскія сацыёлагі даследавалі сацыякультурныя характарыстыкі моладзі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і літоўскія сацыёлагі разам даследавалі сацыякультурныя характарыстыкі моладзі, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Лашук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы актыўна выходзім на міжнародны ўзровень. Нядаўна завяршыўся беларуска-літоўскі сацыялагічны праект, мэтай якога было вывучэнне сацыякультурных характарыстык моладзі. Атрыманы цікавыя вынікі. Мы з Літвой суседзі, але аказалася, што ў беларускай і літоўскай моладзі ёсць сур'ёзныя каштоўнасныя адрозненні", - сказала Ірына Лашук.

Яна расказала аб адным з каштоўнасных адрозненняў. "Сярод літоўскай моладзі мы выявілі групу, якая атрымала ўмоўную назву "сямейныя прафесіяналы". Гэта тыя людзі, для якіх аднолькава дамінуюць і сямейныя, і прафесійныя каштоўнасці. Сярод беларускай моладзі пакуль яшчэ ёсць падзел на "сем'янінаў", для якіх важны сямейныя каштоўнасці, і "прафесіяналаў", у жыцці якіх дамінуюць каштоўнасці прафесійнай самарэалізацыі, але гэты трэнд ідзе і да нас", - адзначыла намеснік дырэктара.

Таксама рэалізуецца шмат беларуска-расійскіх сацыялагічных праектаў. "Мы вельмі актыўна апошнім часам супрацоўнічаем з рэгіёнамі Расіі. Напрыклад, з Арлом быў цікавы праект па ўзнаўленні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў свядомасці беларусаў і расіян", - дадала Ірына Лашук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі