Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Mar 2018

Беларуская тэнісістка Вера Лапко перамагла на старце турніру ў Маямі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Маямі стартаваў кваліфікацыйны этап тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам $7,9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска Вера Лапко (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з японкай Курумі Нарай (95) і выйграла - 6:7 (3:7), 6:4, 6:3.

Цяпер у вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку саперніцай Веры Лапко будзе нямецкая тэнісістка Андрэа Петкавіч (111).

Яшчэ тры беларускі - Вікторыя Азаранка (186), Аляксандра Сасновіч (46) і Арына Сабаленка (60) - пачнуць турнір адразу з асноўнага этапу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі