Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Sep 2014

Беларуская сістэма аховы здароўя абышла ЗША ў рэйтынгу Bloomberg

Беларуская сістэма аховы здароўя абышла ЗША ў рэйтынгу Bloomberg22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла 42-е месца ў штогадовым рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя Bloomberg, апярэдзіўшы тым самым ЗША на дзве пазіцыі, паведамляецца на сайце агенцтва.

Рэйтынг складзены на аснове параўнання ў розных краінах такіх паказчыкаў, як сярэдняя працягласць жыцця, доля расходаў на ахову здароўя ў нацыянальнай эканоміцы і затраты на ахову здароўя на душу насельніцтва.

Беларусь была прадстаўлена ў рэйтынгу агенцтва ўпершыню. Згодна з данымі Bloomberg, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі складае 72,1 года, доля расходаў на ахову здароўя - 5 працэнтаў, затраты на душу насельніцтва - $339.

Лідарам рэйтынгу стаў Сінгапур, сярэдняя працягласць жыцця ў якім складае 82,1 года, доля расходаў на ахову здароўя ў эканоміцы - 4,5 працэнта, а затраты на ахову здароўя на душу насельніцтва - $2426.

Далей у пяцёрцы лідараў Ганконг, Італія, Японія і Паўднёвая Карэя. Замыкае спіс на 51-м месцы Расія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі