Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Стд 2014

Беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч прадставіла ў Мінску работы ў тэхніцы кітайскага мастацтва

24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская мастачка Марына Эльяшэвіч на персанальнай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы прадставіла творы, выкананыя ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва. Як паведаміла аўтар карэспандэнту БЕЛТА, экспазіцыя прысвечана Году каня.

У работах мастачкі прасочваецца ўспрыманне каня як крыніцы разнастайнага творчага асэнсавання. Свабодны ад збруі конь - сімвал імкнення да нязведаных прастораў; скакун, які гарцуе, - яркі напамін пра часы чароўных амазонак і вытанчаных дэндзі.

Як лічыць першы сакратар пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ся Гуань Юань, кітайскі жывапіс зусім не падобны да еўрапейскага. Тым не менш, паводле яго слоў, Марына Эльяшэвіч спасцігла філасофію і прыгажосць кітайскага жывапісу і змагла гарманічна аб'яднаць у сваёй творчасці кітайскую і беларускую культуры. Дыпламат упэўнены, што выстаўка стане важнай платформай для ўзаемадзеяння дзвюх культур і ўмацуе не толькі культурныя сувязі, але і дружбу паміж нашымі народамі.

На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія работы мастачкі ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва - рысавая папера, манахромная і каляровая туш. Сёння, у перыяд глабальнага дыялогу культур, такая тэхніка дае гледачу адчуванне прыналежнасці да неабмежаваных культурных прастораў. Конь ва ўсе часы быў элементам сімвалічных навацый многіх мастацкіх эпох і стыляў розных краін, таму, на думку Марыны Эльяшэвіч, заўсёды застаецца патрэбнасць развіваць гэту тэму, уносіць у яе арыгінальны аўтарскі пачатак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі