Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Mar 2014

Беларуская гоншчыца Алена Амялюсік перамагла на першым этапе велагонкі "Вуэльта Сальвадор"

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алена Амялюсік выйграла першы этап шматдзённай велагонкі па дарогах Цэнтральнай Амерыкі "Вуэльта Сальвадор", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

95-кіламетровую дыстанцыю першага этапу "Вуэльты Сальвадор" Алена Амялюсік, якая выступае за каманду "Астана Бі пінк", пераадолела за 2 гадз 56 мін. 34 сек. Бліжэй да канца дыстанцыі беларуска ўвайшла ў групу з пяці гоншчыц, якія мелі аднолькавыя шанцы на перамогу. Фінішным спуртам яна пакінула саперніц у баку. У тройцы лепшых следам за Амялюсік фінішавалі брытанка Шэран Лоус і бразільянка Флавія Алівейра. Галоўны фаварыт спаборніцтваў, расіянка Вольга Забялінская, стала 4-й. Гэта спартсменка выйграла пралог да цяперашняй гонкі і захавала лідарства ў агульным заліку. Як паведамлялася, Алена Амялюсік была ў пралогу другой, з адставаннем ад пераможцы на 13 сек. Менавіта гэты часавы гандыкап раздзяляе расіянку і беларуску і цяпер у генеральнай класіфікацыі. Трэцяй тут ідзе Шэран Лоус (+19 сек.). А ў горным заліку Амялюсік стала на гэты момант лідарам. У ходзе гонкі "Вуэльта Сальвадор", якая завершыцца 16 сакавіка, запланавана яшчэ чатыры этапы.

Алена Амялюсік атрымала ўжо трэцюю перамогу на спаборніцтвах, якія праходзяць апошнім часам па дарогах цэнтральнаамерыканскіх дзяржаў. Раней яна выйграла каралеўскі этап гонкі "Вуэльта Коста-Рыка", а некалькі дзён таму ёй не было роўных на Гран-пры Сальвадора. Акрамя таго, на "Вуэльта Коста-Рыка" Амялюсік заняла 3-е месца ў агульным заліку і была лепшай у горнай класіфікацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі