Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2014

Беларуская гімнастка Марыя Трубач заваявала серабро юнацкай Алімпіяды ў Нанкіне

Беларуская гімнастка Марыя Трубач заваявала серабро юнацкай Алімпіяды ў Нанкіне27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кітайскім Нанкіне ў заключны спаборніцкі дзень медальная скарбонка беларусаў папоўнілася яшчэ адной узнагародай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы беларуска Марыя Трубач стала ўладальніцай серабра ў мнагабор'і, набраўшы 56,950 бала. Чэмпіёнкай юнацкай Алімпіяды стала расіянка Ірына Аненкова (58,575), а бронзавы медаль у актыве амерыканскай гімнасткі Лоры Зенг (56,750).

Цяпер у юных беларускіх алімпійцаў стала 9 узнагарод - 5 залатых і 4 сярэбраныя. Раней чэмпіёнамі сталі Ганна Тарасюк (кіданне кап'я), Хрысціна Стараселец у класе лодак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м у акадэмічным веславанні, тэнісістка Ірына Шымановіч у жаночым парным разрадзе разам з украінкай Ангелінай Калінінай, Каміла Бобр у веславанні на каноэ-адзіночцы (спрынт) і Станіслаў Дайнэка ў веславанні на байдарцы-адзіночцы (спрынт). Серабро заваяваў дзюдаіст Дзмітрый Мінькоў у складзе змешанай інтэрнацыянальнай каманды, лёгкаатлетка Эльвіра Герман у бегу на 100 м з бар'ерамі і тэнісістка Ірына Шымановіч у адзіночным разрадзе.

Беларуская гімнастка Марыя Трубач заваявала серабро юнацкай Алімпіяды ў НанкінеНа першай летняй юнацкай Алімпіядзе, якая праходзіла ў 2010 годзе ў Сінгапуры, беларускія атлеты заваявалі 6 узнагарод (1 залатую, 4 сярэбраныя, 1 бронзавую).

У летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях-2014 удзельнічаюць 34 беларускія атлеты ў 16 відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі