Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2015

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя вызвалення канцлагера Асвенцім

22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-гадовага юбілею вызвалення канцлагера Асвенцім у Польшчы. Аб гэтым сёння паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў прэс-сакратар, жудасныя злачынствы нацыстаў у лагеры смерці назаўсёды застануцца ў памяці беларускага народа, які заплаціў мільёнамі жыццяў за вызваленне Еўропы ад карычневай чумы. "Ушанаваць памяць загінуўшых вязняў лагера, сярод якіх былі і беларусы, - наш святы абавязак. Народы Еўропы павінны зрабіць усё магчымае, каб падзеі, якія адбыліся ў 1940-1945 гадах у польскім Асвенціме, больш ніколі не паўтарыліся", - заяіў Дзмітрый Мірончык.

Беларусь будзе прадстаўлена на мерапрыемствах у Асвенціме афіцыйнай дэлегацыяй на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы Аляксандрам Авяр'янавым.

Прэс-сакратар беларускага МЗС вітаў той факт, што ў гэтым годзе асноўны акцэнт зроблены на ўдзеле ў мерапрыемствах у Асвенціме былых вязняў лагера смерці. Сярод іх ёсць і тыя, хто цяпер пражывае на тэрыторыі Беларусі. Яны таксама атрымалі запрашэнні на мерапрыемствы, якія пройдуць у Польшчы 27 студзеня.

27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту, сусветная супольнасць успамінае аб адной з самых трагічных падзей у гісторыі чалавецтва. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Савецкая армія вызваліла самы вялікі нацысцкі лагер смерці Асвенцім. Толькі тут у час вайны былі знішчаны больш як мільён чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі