Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2017

Беларуская дэлегацыя для ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавала пазлы з фота Хелены Мерааі

Беларуская дэлегацыя для ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавала пазлы з фота Хелены Мерааі21 лістапада, Тбілісі /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя падрыхтавала для ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" пазлы, постары і календары з фота свайго дэлегата Хелены Мерааі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод іншых прыемных дробязей бранзалеты, бірулькі, магніты, флэшкі, постары - усё, што можа зацікавіць і спатрэбіцца юным артыстам. Аднак самы важны падарунак - гэта дыск, на якім ёсць аўдыязапіс песні і кліп на англійскай і рускай мовах.

Беларуская дэлегацыя для ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавала пазлы з фота Хелены МерааіЯк растлумачыла каардынатар праектаў Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага вяшчальнага саюза Вольга Саламаха, падарункі, аформленыя ў адзіным стылі, прывезлі для дэлегацый, удзельнікаў конкурсу, прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза, а таксама журналістаў. Частку сувеніраў ужо раздалі.

Беларуская дэлегацыя для ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавала пазлы з фота Хелены МерааіЗдымкі, якія ўпрыгожылі прома-прадукцыю, былі зроблены ў час спецыяльнай фотасесіі. Перад камерамі юная артыстка паўстала ў эксклюзіўных уборах ад беларускіх дызайнераў. Над дызайнам макетаў працавала беларускі дызайнер Марына Ліс, якая на дарослым "Еўрабачанні-2017" супрацоўнічала з групай NaviBand. Перад тым, як пачаць работу, дызайнер уважліва вывучыла песню Хелены, паразмаўляла з канкурсанткай, каб вынік спадабаўся ўсім. Падарункі выкананы ў тых фарбах і колерах, якія любіць Хелена і адпавядаюць апошнім модным тэндэнцыям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі