Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2016

Беларуска Вера Лапко ўпершыню выйшла ў фінал юніёрскага турніру Australian Open

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко стала фіналісткай юніёрскага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паўфінале беларуска, якая займае цяпер 533-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла аўстралійскую тэнісістку Сару Томіч (452-і нумар рэйтынгу ВТА) - 6:2, 6:3. На шляху да фінальнага матчу ў Мельбурне Лапко таксама абыграла аўстралійку Міхаэлу Хает (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4, кітаянку Джыа Рэн (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4, японку Чыхіра Мурамацу (890) - 6:2, 6:3 і расіянку Ганну Калінскую (597) - 7:5, 5:7, 6:2.

У вырашальным паядынку 17-гадовая Вера Лапко сустрэнецца са славачкай Тэрэзай Міхалікавай (563).

Пасля завяршэння выступлення на Australian Open Вера Лапко ў складзе зборнай Беларусі пачне падрыхтоўку да гасцявога матчу першага раўнда Кубка Федэрацыі ІІ Сусветнай групы супраць Канады. Акрамя яе ў склад беларускай каманды ўключаны Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч. Сустрэча беларусак і канадак пройдзе 6-7 лютага ў канадскім Квебеку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі