Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Май 2015

Беларуска-бангладэшскі ўніверсітэт плануецца стварыць у горадзе Дака

27 мая, Нью-Дэлі /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-бангладэшскі ўніверсітэт плануецца стварыць у горадзе Дака. Цяпер ідзе прапрацоўка адпаведнага бізнес-плана, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Індыя і Бангладэш па сумяшчальніцтве Віталь Прыма.

"Сёння ўжо дакладна можна сказаць, што гэты ўніверсітэт будзе мець тэхнічную накіраванасць. З беларускага боку ўдзельнікамі праекта выступаюць БДТУ і БДУІР. На гэтым этапе абмяркоўваецца прапанова, якая прадугледжвае, што Бангладэш забяспечыць будаўніцтва неабходнай інфраструктуры і фінансаванне, Беларусь жа прадаставіць сучасныя адукацыйныя праграмы і тэхналогіі, а таксама выкладчыцкі склад", - адзначыў пасол.

Віталь Прыма нагадаў, што перспектыўныя напрамкі ў сферы навукі, адукацыі і тэхналогій абмяркоўваліся ў красавіку ў горадзе Дака ў час першага пасяджэння беларуска-бангладэшскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. "Бакі вызначылі пералік праектаў, якія ў бліжэйшы час будуць рэалізаваны з удзелам двух бакоў, а таксама падпісалі праграму беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій на 2015-2016 гады. Яна прадугледжвае абмен студэнтамі і садзейнічанне ў падрыхтоўцы кадраў, правядзенне сумесных навукова-даследчых работ", - дадаў дыпламат.

Цяпер асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Бангладэш з'яўляюцца калійныя ўгнаенні і прамысловая прадукцыя. Беларусь імпартуе з Бангладэш пражу з джутавых валокнаў, трыкатаж, тэкстыль і тытунёвую сыравіну.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі