У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прэс-рэлізы

Прэс-рэлізы

16 Стд 2018

Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/32 фіналу AustralianOpen

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў паядынку першага раўнда адзіночнага разраду Сасновіч, якая займае 56-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла амерыканку Крысціну Макхейл (73-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 7 мінут. У матчы 1/32 фіналу Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж харвацкай тэнісісткай Мір'янай Лучыч-Барані (30) і амерыканкай Шэлбі Роджэрс (67).

Пазней на цэнтральны корт "Мельбурн Парка" ўпершыню ў кар'еры выйдзе беларуска Арына Сабаленка (66), якая будзе сапернічаць з 17-й ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці. У стартавым матчы спаборніцтваў жаночых пар Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава згуляе з інтэрнацыянальным дуэтам Сарана Кірсця (Румынія) / Беатрыс Хадад Мая (Бразілія).

У спаборніцтвах мужчынскага парнага разраду выступяць два беларускія тэнісісты. Максім Мірны і аўтрыец Філіп Освальд у першы крузе сустрэнуцца з італьянска-ізраільскім тандэмам Томас Фабіяна / Дудзі Села. Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцілья згуляюць з аргенцінскім дуэтам Гвідо Пелья / Дыега Шварцман.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі