Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Ліп 2014

Беларускі сцяг па Елісейскіх палях пранеслі ваеннаслужачыя роты ганаровай варты Мінабароны

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі сцяг па Елісейскіх палях Парыжа пранеслі ваеннаслужачыя роты ганаровай варты Міністэрства абароны Беларусі. Гэта адбылося ў час удзелу беларускай дэлегацыі ва ўрачыстых мерапрыемствах у Парыжы з нагоды Нацыянальнага свята Францыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Мерапрыемствы праходзілі ў Парыжы 14 ліпеня пад знакам 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, члены французскага ўрада, кіраўніцтва Нацыянальнай асамблеі Францыі. Асаблівасцю ўрачыстых мерапрыемстваў стала запрашэнне нацыянальных дэлегацый, краін - удзельніц Першай сусветнай вайны, у тым ліку Беларусі.

Традыцыйны парад у бягучым годзе адкрыўся шэсцем са сцягамі груп запрошаных ваенных дэлегацый, сярод якіх была і беларуская. Завяршэннем парада стаў тэатралізаваны паказ, які выканалі маладзёжныя дэлегацыі з 68 краін свету, уключаючы прадстаўнікоў БДУ і МІТСО. Урачыстасці завяршыліся канцэртам класічнай музыкі на Марсавым полі і святочным феерверкам з Эйфелевай вежы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі