Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Чэр 2017

Беларускі скакун Павел Селіверстаў стаў трэцім на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла

Беларускі скакун Павел Селіверстаў стаў трэцім на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Павел Селіверстаў заняў трэцяе месца ў скачках у вышыню на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На старце прэстыжных спаборніцтваў ён паспяхова пераадолеў 2 м 20 см. З першай спробы беларус справіўся і з планкай на вышыні 2 м 25 см. Не пакарылася Паўлу Селіверставу адзнака 2 м 29 см, ён дапусціў памылкі ва ўсіх трох спробах. Такі ж рэзультат (2 м 25 см) паказаў канадзец Дэрэк Друін, разам з беларусам яны падзялілі трэцяе месца. Другім фінішаваў украінец Багдан Бандарэнка - 2 м 29 см.

Перамог у сектары для скачкоў у вышыню Эса Мутаз Баршым з Катара, які ўстанавіў лепшае сусветнае дасягненне ў бягучым сезоне - 2 м 38 см.

Беларуска Аліна Талай паказала самы высокі персанальны рэзультат у сезоне ў бегу на 100 м з бар'ерамі - 12,90 сек., але заняла на турніры ў сталіцы Нарвегіі чацвёртае месца. Перамагла ў забегу Памэла Дуткевіч з Германіі - 12,73 сек.

Наступны этап "Брыльянтавай лігі" адбудзецца 18 чэрвеня ў Стакгольме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі