Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2014

Беларускі піяніст Вячаслаў Спірыдонаў выступіў у Парыжы на Днях культуры Беларусі

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі піяніст Вячаслаў Спірыдонаў выступіў на канцэрце ў Парыжы ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Францыі.

Вячаслаў Спірыдонаў - лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ён выступіў сумесна з расійскім скрыпачом, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, стыпендыятам фонду "Новыя імёны" Аляксандрам Кузняцовым. Канцэрт адбыўся ў рэзідэнцыі Франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы", якую ўзначальвае беларускі кампазітар Георгій Сасноўскі.

Гэта першы з пяці запланаваных канцэртаў камернай музыкі. На ім выконваліся творы класікаў беларускай і французскай музыкі. Творы беларускіх кампазітараў прагучалі ў Парыжы ўпершыню. Французская публіка высока ацаніла талент маладых музыкантаў, з цікавасцю сустрэла новыя для яе імёны беларускіх кампазітараў і іх творы.

На карцэрце прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Францыі, французскія музыканты і мастацтвазнаўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі