Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Кст 2014

Беларускі касмічны кангрэс пройдзе 28-30 кастрычніка ў Мінску

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VI Беларускі касмічны кангрэс пройдзе 28-30 кастрычніка ў Мінску і збярэ больш за 150 вучоных. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя спецыялісты касмічнай галіны, а таксама лётчыкі-касманаўты. Як плануецца, будзе прачытана больш за 150 дакладаў вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана і шэрага іншых краін", - удакладнілі ў прэс-службе.

На форуме будуць абмяркоўвацца апошнія дасягненні ў касмічнай галіне і прыярытэтныя напрамкі развіцця касмічнай дзейнасці. У пленарных дакладах вучоныя прадставяць новыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў касмічнай сферы ў рамках рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Маніторынг-СД", а таксама вынікі выканання першага этапу і задачы далейшых этапаў гэтай праграмы. Плануецца абмеркаванне сучаснага стану і перспектыў сістэмы адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў у Расіі, а таксама развіцця аэракасмічнай адукацыі ва Украіне.

У час правядзення кангрэса ў памяшканні Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі будзе працаваць выстаўка навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння, на якой будуць прадстаўлены вынікі рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм і праектаў па касмічнай тэматыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі