Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Чэр 2015

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі заваяваў бронзу Еўрапейскіх гульняў

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі (К4) Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь Бялько16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі (К4) Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь Бялько на дыстанцыі 1 000 м заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартаваўшы з трэцяй дарожкі, беларусы, як і напярэдадні канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы, знаходзіліся ў цені лідараў гонкі. Аднак бліжэй да фінішу Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь Бялько скарацілі адставанне і ў барацьбе за бронзавую ўзнагароду змаглі абыйсці чэшскі квартэт. Час беларусаў 3 мін 8,827 сек. Пераможцамі гонкі ў байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м сталі венгерскія весляры Золтан Камерэр, Тамаш Куліфаі, Давід Тот, Даніэль Паўман - 3 мін 7,063 сек. Сярэбраныя ўзнагароды ў расіян Аляксандра Сяргеева, Антона Рахава, Васіля Паграбана, Уладзіслава Блінцова - 3 мін 8,034 сек.

"Вельмі важны і, калі так можна сказаць, рабочы медаль. Таму што ў байдарцы-чацвёрцы ў такім складзе мы трэніраваліся не так шмат. Калі быць дакладным: у гэтым сезоне правялі не больш за шэсць заняткаў. Але, нягледзячы на гэта, змаглі стаць трэцімі. Той жа венгерскі экіпаж дзейнічаў больш зладжана, паколькі хлопцы даўно разам трэніруюцца", - пракаменціраваў вынікі гонкі Алег Юрэня.

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі (К4) Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь БялькоБеларус Алег Юрэня выйдзе сёння на старт першых Еўрапейскіх гульняў і ў самай доўгай гонцы на 5 000 м у байдарцы-адзіночцы. Пачатак фінальнага заплыву - у 15.05 па беларускім часе.

За крок ад п'едэстала гонару спынілася беларуска Вольга Худзенка на байдарцы-адзіночцы (К1), заняўшы 4-е месца з рэзультатам 2 мін 5,507 сек. Золата ў венгеркі Дануты Казак (2 мін 3,569 сек), cерабро ў актыве аўстрыйскай спартсменкі Івоны Шурынг (2 мін 4,708 сек), бронза ў полькі Эвяліны Вайнароўскай (2 мін 5,389 сек). Вольга Худзенка доўгі час знаходзілася ў ліку лідараў, але за 50 метраў да фінішу непрыемны збой у рабоце з вяслом не дазволіў ёй навярстаць упушчаную перавагу.

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі заваяваў бронзу Еўрапейскіх гульняўУ жаночым фінальным заездзе байдарак-двоек (К2) на 500 м беларускі экіпаж Марына Літвінчук/Маргарыта Махнёва заняў 5-е месца, паказаўшы рэзультат 1 мін 51,872 сек. Перамог сербскі экіпаж Міліца Старавіч/Дальма Ружычыч-Бенедэк (1 мін 49,904 сек), другімі фінішавалі румынскія спартсменкі Раксана Борха і Алена Мероняк (1 мін 50,925 сек), бронза ў венгерскага экіпажа Анна Караш/Нінета Вад (1 мін 51,174 сек). Для Марыны Літвінчук і Маргарыты Махнёвай сур'ёзным выпрабаваннем стаў сустрэчны вецер, які перашкодзіў паказаць больш хуткі ход па дыстанцыі.

Пазней на вяслярным канале будуць разыграны яшчэ некалькі камплектаў узнагарод, асаблівыя надзеі беларускай каманды звязаны з выступленнем Марыны Літвінчук на 5 000 м у байдарцы-адзіночцы і ў байдарцы-двойцы на 200 м у жанчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі