Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Nov 2017

Беларускі Дзед Мароз названы самым папулярным у СНД у расійскіх турыстаў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Дзед Мароз узначальвае рэйтынг Дзядоў Марозаў, папулярных сярод расійскіх турыстаў у краінах СНД. Такія даныя прыведзены аналітычным агенцтвам "ТурСтат", паведамляе БЕЛТА.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў. У топ-5 уваходзяць Дзед Мароз (Беларусь), Аяз Ата (Казахстан), Шахта Баба (Азербайджан), Каханд Папа (Арменія) і Карбабо (Узбекістан).

Беларускі Дзед Мароз - Зюзя - і яго ўнучка Снягурачка сустракаюць гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы ў Брэсцкай вобласці. У 2013 годзе ён прыняў мільённага госця. У маёнтку плошчай 15 га размешчаны дом Дзеда Мароза з троннай залай, церам Снягурачкі, скарбніца для захоўвання каштоўных прадметаў (пісьмы, малюнкі і падарункі дзяцей), чарадзейны млын для ператварэння дрэнных учынкаў у пыл і пясок, паляна дванаццаці месяцаў, жывая навагодняя ёлка вышынёй 40,5 м, алея знакаў усходняга календара, "Хата Дзеда Мароза" для пачастункаў стравамі беларускай кухні, майстэрня Матухны Зімы і Музей ледзянога побыту.

Галоўны расійскі Дзед Мароз адзначае свой Дзень нараджэння 18 лістапада ў горадзе Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці. У сваё свята ён запальвае агні на першай навагодняй ёлцы ў Расіі і сустракае Марозаў з усёй краіны і краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі