Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Лют 2016

Беларускі арнамент і сцягі краін упрыгожаць фірменны лагатып юбілейнага "Славянскага базару"

Фірменны стыль XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"10 лютага, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У аддзеле дызайну Цэнтра культуры "Віцебск" распрацавалі фірменны стыль юбілейнага, XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"У юбілейны год хацелася перадаць атмасферу "Славянскага базару", на якім пануюць творчасць, яднанне і дружба. Асновай колеравай гамы стаў сіні - колер васілька, нязменнага сімвалу фестывалю. Лагатып афарбаваны белым, што сімвалізуе пачатак, абнаўленне, пераход на новы ўзровень. Люстраныя крышталі, бліскучыя шары з беларускім арнаментам і сцягамі краін, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў форуме мастацтваў, прыцягваюцца і злучаюцца ў адзінае цэлае - планету Фестываль", - раскрыла сакрэты галоўны мастак-дызайнер Дар'я Волкава.

Фірменны стыль XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"Ва ўстанове культуры падкрэслілі, што фірменны стыль традыцыйна выкарыстоўваецца ў афармленні вонкавай рэкламы і відэакантэнту. Ён знойдзе сваё адлюстраванне таксама на білетах, плакатах, дыпломах, сувенірнай прадукцыі.

Фірменны стыль XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"Юбілейны "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў другой палавіне ліпеня. Білеты на некаторыя канцэртныя праграмы паступяць у продаж ужо ў канцы зімы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі