Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Снж 2014

"Беларусьфільм" плануе сумесна з КНР зняць серыял пра дачку маршала эпохі Маа Цзэдуна

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" плануе сумесна з калегамі з КНР зняць серыял пра дачку маршала эпохі Маа Цзэдуна, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алег Сільвановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас цяпер ёсць праект 12-серыйнага тэлевізійнага фільма, які мы плануем рэалізаваць сумесна з кітайскімі канематаграфістамі. Ёсць вялікая гісторыя пра дачку аднаго з маршалаў эпохі Маа Цзэдуна, якая вучылася ў інтэрнацыянальнай школе ў Маскве. Потым дзеці паехалі адпачываць у Беларусь, і пачалася вайна. Дзяўчынка апынулася ў фашысцкім канцлагеры. Яе выцягвалі адтуль, ратавалі. Гэта вядомы гістарычны факт", - сказаў Алег Сільвановіч.

Гендырэктар "Беларусьфільма" ўдакладніў, што праект плануецца рэалізаваць разам з кампаніяй China Film Group. Алег Сільвановіч таксама растлумачыў, што рашэнне працаваць менавіта ў тэлевізійным напрамку звязана з тым, што ў КНР поўнасцю прыватны кінапракат. "Выйсці ў кінапракат з праектам, які мае гістарычнае значэнне, там пакуль даволі складана", - сказаў ён.

У той жа час, паводле слоў Алега Сільвановіча, не так даўно ў Кітаі было аб'яўлена, што плануецца павялічыць долю фільмаў, што будуць здымацца на аснове жыцця простых кітайскіх грамадзян. "З гэтай мэтай там запланаваны спецыяльныя камандзіроўкі. Напрыклад, на месяц рэжысёры, акцёры і драматургі будуць сяліцца ў невялікіх кітайскіх гарадках або вёсках, каб яны вывучалі жыццё такім, якое яно ёсць знутры. Кітай, безумоўна, гэтымі ідэямі прырасце", - растлумачыў гендырэктар студыі.

Ён таксама адзначыў, што сумесная прадукцыя - гэта адзін са шляхоў выхаду на кінарынак той ці іншай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі