Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2018

"Беларусьфільм" і кітайская кінастудыя CFG здымуць фільм

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" і кітайская кінастудыя ChongqingFilmGroupCo., Ltd. (CFG) здымуць сумесны фільм. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусьфільм" і CFG падпісалі сёння пагадненне аб стратэгічным партнёрстве - першы такі дагавор паміж краінамі ў сферы кінамастацтва. Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы сумеснага фільма і ўжо разгледзелі некалькі ідэй будучага кінапраекта, у іх ліку рамантычны фільм. Цяпер ствараецца міжнародная творчая група.

Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці, абмен студэнтамі, прафесійную перападрыхтоўку кадраў. У лістападзе беларускае кіно будзе прадстаўлена ў Кітаі, а кітайскае - у Беларусі, у час Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" або ў фармаце асобнага кінатыдня.

Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што кітайскія партнёры азнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі "Беларусьфільма" і далі ім высокую ацэнку. Яны настроены на сур'ёзнае супрацоўніцтва. Бакі маюць намер актыўна пашыраць сумесную прадукцыю на рынку краін Паўднёва-Усходняй Азіі і СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі