Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2018

"Беларусьфільм" і China Film Group дамовіліся аб папулярызацыі карціны "Тум-Пабі-Дум" у Кітаі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" і China Film Group Corporation дамовіліся аб папулярызацыі фільма "Тум-Пабі-Дум" у Кітаі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Ігруша.

"Дасягнута пагадненне "Беларусьфільма" з адной з вядучых карпарацый у Кітаі China Film Group Corporation аб імпарце, распаўсюджванні і папулярызацыі беларускага фільма "Тум-Пабі-Дум" на ўсёй тэрыторыі КНР", - расказаў Юрый Ігруша. Прайшлі папярэднія перагаворы аб дыстрыбуцыі іншых беларускіх фільмаў у Кітаі на пастаяннай аснове. Пацверджаны высокі інтарэс да каталогаў беларускай прадукцыі па ігравым, дакументальным і анімацыйным кіно. Дакумент падпісаны ў час кінафестывалю краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які праходзіць у кітайскім горадзе Цындаа (усходняя правінцыя Шаньдун).

Таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" з АТ "Казахфільм" імя Ш.Айманава.

Як расказаў Юрый Ігруша, на кінафестывалі адбыліся сустрэчы, перагаворы аб супрацоўніцтве, абмен думкамі і вопытам у сферы кінавытворчасці, абмеркаванне будучых планаў і з прадстаўнікамі кінасферы Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі, Манголіі і іншых краін.

Дзень Беларусі прайшоў на кінафестывалі 16 чэрвеня. Адбыўся кінапаказ, абмеркаванне і сустрэчы з акцёрамі і рэжысёрамі прадстаўленых беларускіх фільмаў.

Кінафестываль краін ШАС праходзіць 13-17 чэрвеня ў Новым раёне Сіхайань у Цындаа. У праграме 5 фільмаў з Беларусі: "Тум-Пабі-Дум" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава, "Рыжык у Залюстроўі" Алены Туравай, "Сляды на вадзе" рэжысёра Аляксандра Анісімава, "Масакра" Андрэя Кудзіненкі і "Салодкае развітанне Веры" Аляксандры Бутар. Беларускае кіно сустрэлі з вялікай цікавасцю, адзначыў Юрый Ігруша.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі