Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Чэр 2014

Беларусь узяла Гран-пры міжнароднага кінафестывалю "Залаты Віцязь"

Гран-пры XXIII Міжнароднага славянскага кінафоруму "Залаты Віцязь"5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера "Залаты Віцязь. Мікалай Бурляеў" удастоены Гран-пры XXIII Міжнароднага славянскага кінафоруму "Залаты Віцязь", які завяршыўся ў Томску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Фільм быў спецыяльна зняты для тэлеканала "Беларусь 3". Прэм'ера карціны, якая расказвае аб творчым шляху вядомага рэжысёра, акцёра, народнага артыста Расіі, адбылася ў лістападзе 2013 года.

"За ўсе гады існавання фестывалю фільм Сяргея Кацьера, зняты ім для нашага тэлеканала, - другі пасля карціны Міхаіла Пташука "У жніўні 44-га..." (2001 год) праект беларускіх рэжысёраў, які здолеў заваяваць Гран-пры гэтага прэстыжнага форуму", - адзначае кіраўнік тэлеканала "Беларусь 3" Віктар Маючы.

Узнагародамі кінафестывалю былі адзначаны і іншыя работы беларускага кінематографа. Пераможцам у намінацыі "Дакументальныя кароткаметражныя фільмы" названа стужка "Крокі над вадой" Юрыя Цімафеева ("Беларусьфільм"). У гэтай жа катэгорыі дыпломам адзначана карціна "Шамбала" Галіны Адамовіч ("Беларусьфільм") за паэтычны вобраз роднай зямлі.

Карціна "Афганістан. Я памятаю" рэжысёра Халімы Хасанавай адзначана дыпломам у намінацыі "Дакументальныя поўнаметражныя фільмы" за памяць аб вечным болі салдат Афганістана і іх маці ("Беларусьфільм"). У намінацыі "Ігравое кіно" Тамара Міронава ўдастоена дыплома за лепшую жаночую ролю другога плана ў карціне "Бабу" Віктара Бандаровіча ("Беларусьфільм", кінакампанія New Wave Production). За сучаснае прачытанне класічнай казкі дыплом заяваў мультфільм "Гусятніца ля калодзежа" ("Беларусьфільм") Ірыны Тарасавай.

За альманах анімацыйных фільмаў "Для самых маленькіх" прыза Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі "За духоўныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека" ўдастоена Студыя ў імя святога Іаана Воіна - творчая майтэрня мінскага Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра.

У намінацыі "Студэнцкія і дэбютныя фільмы" дыплом за ўвасабленне класічнай драматургіі на экране ўручаны рэжысёру фільма "Дугін" Сяргею Дзмітрыенку з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Усяго на XXIII Міжнародным кінафоруме "Залаты Віцязь" было паказана 277 фільмаў з 16 краін, з іх 210 удзельнічалі ў конкурснай праграме. У кожнай намінацыі міжнароднае журы прысуджала Залатога, Сярэбранага і Бронзавага Віцязяў.

Беларусь на фестывалі прадставіла рэкордную колькасць фільмаў - больш як 30 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных стужак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі