Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Беларусь уваходзіць у топ-5 самых перспектыўных турыстычных напрамкаў СНД

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уваходзіць у топ-5 самых перспектыўных турыстычных напрамкаў СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

Паводле даных Travel.ru, пражыванне ў паездцы ў краінах СНД каштуе ў сярэднім 3 тыс. расійскіх рублёў за суткі. Краіны СНД прывабныя для расійскіх турыстаў невысокімі цэнамі на адпачынак, развітой інфраструктурай, бязвізавым уездам і тым, што многія мясцовыя жыхары гавораць на рускай мове.

У Беларусі, якую ў 2015 годзе наведалі больш за 300 тыс. турыстаў (больш як палавіна з іх - з Расіі), папулярныя сталіца Мінск, гарады Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст, гарналыжны курорт Лагойск і адпачынак на возеры Нарач.

У топ-5 дзяржаў СНД па росце папулярнасці турызму ў расіян таксама ўваходзяць Азербайджан, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Рэйтынг складзены паводле даных росту браніраванняў атэляў і апартаментаў за апошні год турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі