Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2017

Беларусь упершыню прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі дружбы ў Нью-Ёрку

8 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь упершыню прыняла ўдзел у праведзеным у Нью-Ёрку IV Міжнародным фестывалі дружбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Музычная група з Беларусі Bycity была адабрана арт-дырэкцыяй горада, каб прадставіць на фестывалі Еўропу. Са сцэны прагучалі новыя для нью-ёркцаў кампазіцыі на беларускай мове - "Цячэ вада ў ярок", "Зазвінелі звонікі", "На пасашок".

Пры ўдзеле генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні міжнароднай вёскі, дзе кожны прахожы змог паспрабаваць пачастункі з Беларусі - цукеркі, пячэнне, зефір, мёд. У "Беларускай хаце" былі прадстаўлены нацыянальныя касцюмы, беларускія сувеніры з саломы.

Нараўне з прадстаўнікамі 193 краін - членаў ААН беларускі сцяг у парадзе сцягоў нёс ветэран Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік беларускай суполкі ў Нью-Ёрке Іосіф Каплінскі. Завяршылася мерапрыемства выкананнем удзельнікамі фестывалю песні "We Are the World".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі