Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Врс 2015

Беларусь у 2015 годзе стала самай папулярнай у расійскіх турыстаў краінай СНД

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2015 годзе стала самай папулярнай у расійскіх турыстаў краінай СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

Рэйтынг складзены паводле даных броняў гасцініц у СНД у гэтым годзе расійскімі турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна. Пяцёрку самых папулярных краін СНД узначальвае Беларусь, на якую прыпадае 37 працэнтаў усіх паездак. Ва Украіну робіцца 22 працэнты ад усіх паездак у краіны СНД, у Казахстан - 16 працэнтаў, Азербайджан - 9 працэнтаў, Арменію - 7 працэнтаў. На астатнія краіны СНД прыпадае менш як 10 працэнтаў.

Паводле інфармацыі Travel.ru, колькасць анлайн-броняй паездак расіян у Беларусь вырасла на 60 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Расійскія турысты падарожнічаюць у Беларусь у гэтым годзе ў сярэднім на 4,5 дня і расходуюць на пражыванне ў гасцініцы $70 у суткі.

У топ-10 гарадоў СНД па папулярнасці ў расіян уваходзяць Мінск, Кіеў, Алматы, Баку, Ерэван, Астана, Віцебск, Бішкек, Ташкент і Кішынёў. Паводле даных Travel.ru, у Мінск расійскія турысты прыязджаюць у сярэднім на 2,5 дня і расходуюць на пражыванне ў гасцініцах каля $73 у суткі. У першую дваццатку папулярных у расійскіх турыстаў гарадоў СНД таксама ўваходзяць беларускія гарады Брэст, Гродна і Гомель.

Што датычыцца рэйтынгу самых папулярных у расіян па выніках летняга сезона курортаў у краінах СНД, то возера Нарач займае ў ім другое месца. Як адзначае Travel.ru, расіян на Нарач прывабліваюць лячэбна-аздараўленчы турызм, цікавыя экскурсіі, нацыянальная кухня і невысокія цэны. У першую пяцёрку самых папулярных курортаў СНД таксама ўвайшлі возера Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Набрань (Азербайджан) і Севан (Арменія).

Travel.ru - вядучы расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс, які працуе на рынку больш за 15 гадоў. Сайт штомесяц наведваюць 2 млн чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі