Беларусь трапіла ў ТОП-5 самых папулярных пошукавых запытаў у ЗША | Афіцыйныя прэс-рэлізы, Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2014

Беларусь трапіла ў ТОП-5 самых папулярных пошукавых запытаў у ЗША

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фоне поспехаў алімпійцаў на Гульнях у Сочы імкліва расце цікавасць да Беларусі за мяжой. Згодна з данымі, апублікаванымі на сэрвісе "Google Трэнды", запыт "Беларусь" (Belarus) уваходзіць у ТОП-5 самых папулярных пошукавых запытаў на тэрыторыі ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

На першым месцы па выніках 17 лютага - "Прэзідэнцкі дзень" (адзначаецца кожны трэці панядзелак лютага), на другім месцы - амерыканскі акцёр, комік, спявак, музыкант і тэлевядучы Джымі Фэлан. Трэцяя пазіцыя ў сэрвісе "Google Трэнды" належыць баскетбалісту Майклу Джордану, чацвёртая - амерыканскай фігурыстцы-адзіночцы Тоне Хардынг.

Беларусь таксама трапіла ў ТОП-20 пошукавых трэндаў у ЗША, якія адсочваюцца ў рэальным часе.

Акрамя таго, як адзначаюць інфармагенцтвы, у Расіі ў панядзелак першае месца ў сэрвісе "Google Трэнды" належала алімпійскай чэмпіёнцы Дар'і Домрачавай, аналагічны вынік беларуская спартсменка паказала і для пошукавых запытаў ва Украіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Платныя дарогі ў Беларусі
Як наведаць Беларусь без візы
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску