Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Жнв 2014

Беларусь прыме ўдзел у чэмпіянаце краін Балтыі па пажарна-выратавальным спорце

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Беларусі прыме ўдзел у чэмпіянаце краін Балтыі па пажарна-выратавальным спорце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

"Спаборніцтвы пройдуць у літоўскім горадзе Цельшай 6-8 жніўня. У чэмпіянаце прымуць удзел каманды Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі", - расказалі ў міністэрстве.

Турнір будзе праведзены па чатырох відах спаборніцкай праграмы: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі; пад'ём па штурмавой лесвіцы на 4-ы паверх вучэбнай вежы; пажарная эстафета 4х100 м; баявое разгортванне ад мотапомпы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі