Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Стд 2013

Беларусь прадставіць новыя распрацоўкі на форуме "ТІБО-2013"

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць новыя інфармацыйна-камунікацыйныя рашэнні на міжнародным спецыялізаваным форуме "ТІБО-2013". Аб падрыхтоўцы гэтага буйнога мерапрыемства ішла размова на пасяджэнні аргкамітэта форуму, якое правёў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У бягучым годзе ТІБО пройдзе ў Беларусі дваццаты раз. Таксама адбудзецца XVII міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі".

На пасяджэнні аргкамітэта дадзены даручэнні па прадстаўленню на выстаўцы новых інфармацыйна-камунікацыйных рашэнняў, рэалізаваных на прадпрыемствах розных форм уласнасці і падпарадкаванасці. Будуць арганізаваны экспазіцыі распрацовак рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, праведзена спецыялізаваная канферэнцыя для аўтараў праектаў і распрацоўшчыкаў у гульнявой сферы.

На форуме плануецца правесці конкурс інтэрнэт-рэсурсаў "Інтэрнэт-прэмія ТІБО", конкурс інавацыйных праектаў у ІТ-сферы Belarus Startup-2013, турнір па камп'ютарнаму спорту Belarus Cyber Games-2013, кірмаш вакансій на прадпрыемствах IT-сферы "НаймIT", другі беларуска-азербайджанскі бізнес-форум у галіне ІКТ, а таксама шэраг тэматычных навукова-практычных канферэнцый.

Запрашэнні наведаць форум накіраваны генеральнаму сакратару Міжнароднага саюза электрасувязі Хамадуну Турэ, старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, кіраўнікам профільных міністэрстваў Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны, Эстоніі, а таксама прадстаўнікам буйных міжнародных ІТ-кампаній.

Міжнародны форум ТІБО па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях праводзіцца штогод з 1994 года. Мэтай чарговага форуму з'яўляецца падвядзенне вынікаў інфармацыйнага развіцця Беларусі і выяўленне шляхоў павышэння эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі