17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь
пасадзіць у штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Андрэя Дапкюнаса са старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН Сэмам Кутэса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі ў штаб-кватэры ААН шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі над фашызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. "Сэм Кутэса даў згоду правесці пад сваёй эгідай ініцыіраваную Беларуссю цырымонію пасадкі ў штаб-кватэры ААН Дрэва міру і адзінства", - праінфармавалі ў прэс-службе. Гэту ідэю Беларусі падтрымалі паслы 43 краін, якія накіравалі адпаведны зварот старшыні Генасамблеі ААН і Генеральнаму сакратару ААН.
Цырымонія адбудзецца 5 мая напярэдадні ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага ўшанаванню памяці ўсіх ахвяр Другой сусветнай вайны.