Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2015

Беларус Ігнаценка прайшоў першы этап барацьбы на ЧЕ-2015 па фігурным катанні сярод адзіночнікаў

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы-2015 па фігурным катанні, што стартаваў у Стакгольме (Швецыя), адбыліся першыя спаборніцтвы ў мужчынскім адзіночным катанні, а таксама ў танцах на лёдзе. Беларусы выступілі ў іх з пераменным поспехам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі фігурыст Павел Ігнаценка пасля выканання кароткай праграмы заняў прамежкавае 19-е месца (55,79 бала) і атрымаў права прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды чэмпіянату. У наступны этап спаборніцтваў кваліфікаваліся 24 лепшыя спартсмены, якія прадставяць адвольную праграму 30 студзеня. Лідарства пасля першага выступлення ў мужчын-адзіночнікаў захапіў іспанец Хаўер Фернандэс (89,24). У тройку лепшых уваходзяць расіянін Сяргей Воранаў (81,06) і чэх Міхал Бржэзіна (80,86).

Сярод танцавальных дуэтаў беларускія спартсмены былі менш удачлівыя, завяршыўшы ўдзел у кантынентальным турніры пасля кароткага танца. Вікторыя Кавалёва і Юрый Бяляеў не змаглі трапіць у лік 20 пар, якія прайшлі далей. З рэзультатам 42,40 бала яны засталіся 25-і сярод 29 канкурыруючых тандэмаў. У лідары тут выйшлі французы Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізеран (71,06). Пары, якія займаюць прамежкавыя другія-трэція месцы падзялілі сотыя долі бала. Расіяне Алена Ільіных і Руслан Жыганшын, якія ідуць другімі, атрымалі 69,94 бала, а італьянцы Анна Капеліні і Лука Ланотэ - 69,63.

У другі дзень спаборніцтваў на лёд выйдуць таксама жанчыны-адзіночніцы, сярод якіх у кароткай праграме паспаборнічае дзеючая чэмпіёнка Беларусі ў гэтым відзе Яніна Макеенка. 30 студзеня ў барацьбу на чэмпіянаце ўключацца Марыя Палякова і Мікіта Бачкоў (парнае катанне) - вядучыя айчынныя спартсмены свайго раздзела. Усе маюць вопыт выступленняў на чэмпіянатах Еўропы. Макеенка дэбютавала на такім узроўні ў мінулым годзе, заняўшы 25-е месца. Паляковай і Бачкову за тры папярэднія аналагічныя турніры не ўдавалася ўзняцца вышэй за 14-ю пазіцыю.

Гэты чэмпіянат Еўропы, што праходзіць па класічнай формуле, завершыцца 1 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі